Мігранты палепшылі дэмаграфічную статыстыку ў Беларусі
У першым паўгоддзі станоўчае сальда міграцыі зменшыла натуральнае скарачэнне насельніцтва на 21,1%.
Міграцыйны прырост сёлета быў 2 тысячы 59 чалавек, а гэта значна меней, чым летась, амаль на 62%, перадае БЕЛТА. Сальда міграцыі засталося станоўчым як з краінамі СНД, так і з іншымі краінамі. З СНД у Беларусь у першым паўгоддзі прыбыло 5,6 тысяч чалавек — гэта пераважна грамадзяне з Расіі, Украіны і Казахстану.
У патоку выбываючых таксама пераважаюць мігранты, якія едуць у краіны СНД. Большасць ад’язджае ў Расію.