Міхаіл Грабоўскі абвяргае звесткі пра кантракт з ЦСКА

У каментары газеце "Прессбол" вядомы хакеіст заявіў, што пытанне з будучым клубам яшчэ не вырашанае.

Нагадаем, што беларускі спартовец, які гуляў у "Таронта", трапіў пад лакаўт у НХЛ. Цяпер ён выбірае новы клуб. З'яўляліся звесткі, што гульню за беларускі клуб Грабоўскі разглядае сярод сваіх прыярытэтаў. Са сваімі прапановамі да спартоўца звярнулася мінскае "Дынама". Гэта стала падставай для чутак, нібыта Грабоўскі падпіша кантракт з гэтым клубам. Аднак гэтая інфармацыя выявілася заўчаснай.

Фота — "Прессбол"