Міхаіл Грабоўскі падпісаў кантракт з ЦСКА

Як інфармуе БЕЛТА, 28-гадовы нападнік 25 верасня прыляцеў у Маскву, правёў перамовы з кіраўніцтвам армейскага клуба і заключыў дамову. Сёння Грабоўскі пройдзе медычнае абследаванне. Трэнерскі штаб ЦСКА мяркуе, што пасля гэтага хакеіст зможа адправіцца ў трохматчавае выязное турнэ армейскай каманды ў чэмпіянаце КХЛ па маршруце Чалябінск - Екацярынбург - Магнітагорск.

Нагадаем, што цікавасць да Грабоўскага выказвалі таксама мінскае "Дынама", казахстанскі "Барыс" і швейцарскія клубы.

Фота — sovsport.ru