Міхаіл Грабоўскі стаў першай зоркай матчу НХЛ “Манрэаль” – “Таронта”
Ён закінуў пераможную шайбу ў овертайме.
Беларускі форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі закінуў пераможную шайбу ў овертайме выязнога паядынку з самым прынцыповым супернікам па чэмпіянаце НХЛ "Манрэалем". Пераможная шайба для Міхаіла стала другой у матчы. У выніку ён быў прызнаны першай зоркай сустрэчы.
Не сышоў з пляцоўкі без гола і беларускі нападаючы "Манрэаля" Андрэй Касціцын. Ён зарабіў два бамбардзірскіх бала закінуўшы шайбу і аддаўшы галявую перадачу.