Мікіта Міхалкоў дапаможа зарабіць беспрацоўным бабруйчанам

Сцэны з фільма Мікіты Міхалкова пра знакамітага хакеіста будуць здымацца ў Бабруйску некалькі дзён. Дзённы заробак новаспечаных актораў складзе 50 тысяч рублёў. Для Бабруйску гэта даволі адчувальныя грошы, бо зарабіць іх за адзін дзень можа далёка не кожны. Напрыклад, бабруйчанін, які прыме ўдзел у платных грамадскіх працах, можа зарабіць за дзень 7-10 тысяч рублёў.
Каб зарабіць 25 тысяч рублёў, трэба прапалоць 2 грады гародніны па 350 метраў. Па словах супрацоўнікаў мясцовага Цэнтра занятасці, здзейсніць такі працоўны подзвіг пакуль яшчэ ніхто не здолеў.