Міколу Дзятчэню пракуратура папярэдзіла за сюжэт на "Белсаце"

Як паведамляе гродзенскае радыё "Твой стыль", у чацвер Дзятчэня па позве прыйшоў у пракуратуру. Там яму паказалі матэрыялы праверкі з нагоды яго здымкаў у Свіслачы на днях памяці братоў Каліноўскіх. У гэтых матэрыялах, па словах ДЗятчэні, нічога не зразумела, што і дзе ён здымаў.

Гродзенец з’яўляецца сябрам БАЖу і індывідуальным прадпрымальнікам, які займаецца відэаздымкай. Ён не выключае, што будзе абскарджваць папярэджанне, вынесенае пракуратурай. Дарэчы, Дзятчэню ўжо неаднаразова затрымлівалі за здымкі і за журналісцкую дзейнасць.