Міколу Статкевіча на паўгода пазбавілі спатканняў

Як піша nn.by, пасля чарговай адмовы Статкевічу сказалі, што яго пазбаўляюць спатканняў на бліжэйшыя паўгода. Па словах Кацярыны Статкевіч, яе бацька заяўляе, што прашэнне аб памілаванні ён не будзе падпісваць ні ў якім разе. Гэта ён называе здрадай у адносінах да тых людзей, якія выйшлі на плошчу 19 снежня.

Таксама Статкевіч распавёў, што яму не даюць распісацца з Марынай Адамовіч.