Мілана Міхалевіч з дзецьмі нікуды з Беларусі не паедзе
Жонка Алеся Міхалевіча паведаміла, што яна з дзецьмі мае неабходныя візы для ўезду ў Еўрасаюз, але па новыя яна не звярталася.
Былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, паводле неафіцыйнай інфармацыі, пакінуў краіны, хаваючыся ад КДБ. Цяпер ён нібыта знаходзіцца ў Чэхіі. Па словах жонкі, цягам апошніх сутак ён не выходзіў на сувязь з сям’ёй, паведамляе БелаПАН.
Як паведамлялася раней, не выключана, што ў найбліжэйшы час экс-кандыдат у прэзідэнты сам абвясціць пра сваё месцазнаходжанне. Нагадаем, што 14 сакавіка ў сваім блогу Міхалевіч напісаў, што знаходзіцца “не ў зоне дасяжнасці беларускага КДБ”.