Міліцыя паведаміла, чаму відэаінжынер "БелМузТВ" запусціў порнаролік
Першымі словамі, якімі затрыманы растлумачыў міліцыі свой учынак, былі: "Мяне ўсё задзяўбала, і таму я так зрабіў".
Нагадаем, што 13 красавіка 28-гадовы відэаінжынер удзень запусціў порнаролік. Сам мужчына зачыніў дзверы і з'ехаў у Магілёў.
Як паведамляе БелаПАН са словаў міліцыянтаў, прыкладна два месяцы таму мужчына развёўся з жонкай і моцна перажываў. Таксама аператыўнікам стала вядома, што малады чалавек злоўжывае спіртным і ў яго ёсць праблемы з псіхікай: раней ён выказваў намер скончыць самагубствам. І чамусьці планаваў зрабіць гэта на тэрыторыі Украіны.
Фота — myjulia.ru
Скандал на "БелМузТВ": каналу папярэджанне, а на супрацоўніка завялі справу