Міліцыя сарвала заяўку пікету ў Баранавічах?
Актывісты Віктар Сырыца і Сяргей Гоўша звярнуліся ў Баранавіцкі гарвыканкам з лістом.
Яны прасілі дазволіць пікет у старым парку да Міжнароднага дня правоў чалавека — 10 снежня. Але заяўнікі атрымалі адмоўны адказ.
На думку Віктара Сырыцы, чыноўнікі далі ім звычайную адпіску. У выканкаме заявілі, што актывісты парушылі пяты пункт Закона аб масавых мерапрыемствах і чацвёрты пункт рашэння гарвыканкама. Апошні пункт прадугледжвае падпісанне дамовы, у тым ліку і з міліцыяй на падтрыманне грамадскага парадку ў час акцыі. Тым часам, па словах Сырыцы, супрацоўнікі гараддзялення міліцыі падпалкоўнік Эдуард Суднік і маёр Павел Кульгавік пратрымалі іх заяву восем дзён. А потым проста адмовіліся падпісаць дамову.
Фота — elena013.ru