Міліцыя знайшла на лецішчы мотадэльтаплан і самалёт (фота)
Тэхніка стаіць у ангары, але ў суботу дэльтаплан лётаў.
Няштатны палёт каля вёскі Новы Двор на Піншчыне быў заўважаны дзяжурным мясцовай службы “Белаэранавігацыя”. Той паведаміў у міліцыю. Міліцыянты высветлілі, што палёты без заяўкі на выкарыстанне паветранай прасторы ажыццяўляў 36-гадовы жыхар Пінска.
Мотадэльтаплан, а разам з ім і самалёт “Элін-42М” 1977 года выпуску, знайшлі ў ангары ў двары лецішча, паведамляецца на сайце брэсцкай абласной міліцыі. Абодва апараты незарэгістраваныя.
У Пінскім РАУС высветлілі, што мужчына хацеў заняцца паветранымі перавозкамі, але не мае ліцэнзіі. Праводзіцца далейшая праверка. 

Фота з сайта брэсцкай міліцыі.