Міліцыя і пракуратура не будуць расследаваць крымінальныя справы
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні закон пра Следчы камітэт.
Як паведамляе interfax.by, закон прадугледжвае, што следчыя органы будуць вылучаныя ў асобную структуру. МУС, пракуратура і дэпартамент фінансавых расследаванняў не будуць займацца расследаваннем крымінальных справаў.
Дэпутаты аднагалосна падтрымалі ў першым чытанні прапанаваны кіраўніком краіны законапраект.
Першы намеснік старшыні Следчага камітэта Андрэй Швед патлумачыў, што права пачынаць крымінальныя справы будуць толькі ў Следчага камітэта і КДБ. Пры гэтым у КДБ будуць знаходзіцца спецыфічныя крымінальныя справы - шпіянаж, тэрарызм, злачынствы супраць міру і г.д.