Міліцыя прапануе далучыцца праз Twitter да пошуку злачынцаў
Карыстальнікі сацыяльных сетак змогуць дапамагчы праваахоўнікам у рэжыме online.
Найперш гэта датычыць сітуацыі, калі злачынства толькі здзейснена і злачынцу можна знайсці па "гарачых слядах". Як інфармуе сайт сталічнай міліцыі, акаўнту @GUVD_Minsk можна будзе дасылаць па ключавым слове "#перехват" усё, што вядома пра злачынства: тэкст, фотаздымкі ці відэа. А спецыялісты вызначаць, наколькі інфармацыя карысная і праўдзівая.