Міліцыя вярнула аўтамабіль дырэктару "Віцебскага кур'ера"

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла лідар грамадзянскай кампаніі "Наш Дом" Вольга Карач. Нагадаем, што ўначы 13 студзеня міліцыянты затрымалі аўтамабіль дырэктара газеты Віктара Рамнёва. У ім і знаходзіўся наклад "Віцебскага кур'ера". Машыну адразу арыштавалі і адправілі на штраф-стаянку.

Вольга Карач звязвае затрыманне наклада газеты з тым, што ў нумары быў артыкул "Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага".