Міліцыя заклікае прыходзіць на матч БАТЭ – “Мілан” загадзя
Пускаць на стадыён пачнуць ужо ў 18 гадзін.
З афіцыйным зваротам да футбольных заўзятараў звярнуліся прадстаўнікі сталічнай міліцыі. Яны заклікаюць футбольных аматараў прыходзіць на “Дынама” загадзя, каб пазбегнуць праблем з уваходам на стадыён. Паведамляецца, што міліцыянты прыкладуць усе намаганні для таго, каб забяспечыць хуткі пропуск праз турнікеты.
Праваахоўнікі таксама нагадваюць, што уваход на стадыён забаронены ў стане алкагольнага ап’янення. З сабой нельга будзе мець заплечнікаў і сумак. Можна пранесці толькі безалкагольны напой у пластыкавай бутэльцы аб’ёмам не больш за паўлітра.
Нагадаем, што сустрэча БАТЭ – “Мілан” пачнецца сёння у 20 гадзін на стадыёне “Дынама”.