Мінчанка ўзята пад варту за паведамленне аб мініраванні будынка ў Гомелі
23 снежня аддзелам дазнання папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС Мінска была распачата справа у дачыненні да 50-гадовай непрацуючай мінчанкі.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, 22 снежня прыблізна ў 16.00 жанчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, патэлефанавала ў міліцыю і заявіла, што, паводле яе інфармацыі, у 24.00 невядомыя ўчыняць выбух у будынку "Белпошты" ў Гомелі.
Падазроная затрымана і змешчана ў ІЧУ, паведамляе БелаПАН.