Мінчук-педафіл распаўсюджваў у інтэрнэце порна са сваёй дачкой

Як піша "Ежедневник", мужчына гвалтаваў сваю дачку больш за два з паловай гады. Паводле звестак следства, мужчына пачаў захапляцца дзіцячым порна яшчэ ў 2006 году. Спачатку проста праглядаў адпаведныя матэрыялы ў інтэрнэце, потым пачаў збіраць, рабіць падборкі і таксама распаўсюджваць.

У 2010 годзе ён звярнуў увагу на сваю 9-гадовую дачку. Мінчук пачаў её гвалтаваць, а паралельна здымаў відэа, а потым распаўсюджваў праз інтэрнэт. Калі падрослая ўжо 11-гадовая дзяўчынка адмаўлялася ўдзельнічаць у сэксуальных забавах бацькі, ён пагражаў ёй фізічнай расправай.

Фота — noviny.su