Мінчук паказаў шпіёнскі баявік, зняты за 2700 долараў (відэа)
У фільме "Здымаць на паразу" мінчук Кірыл Нонг выступіў адразу рэжысёрам, сцэнарыстам, аператарам і прадзюсарам.
Праца над карцінай заняла ў яго крыху больш за год, паведамляе onliner.by. Акцёры — сябры і знаёмыя 22-гадовага Кірыла — здымаліся абсалютна бясплатна. Закрыты паказ фільма прайшоў на мінулым тыдні.
Пасля гэтага з Кірылам сустрэўся дырэктар "Беларусьфільма". Пра вынікі размовы хлопец не кажа. Але не адмаўляе, што і надалей будзе працаваць "за ідэю" і здымаць тое, што яму самому захочацца.
