Мінчукі сабралі амаль 2700 подпісаў супраць пабудовы дома для спецназу

Жыхары прылеглых дамоў выступаюць супраць ушчыльнення забудовы. Як паведамляе БелаПАН, каля 200 подпісаў было сабрана толькі 17 сакавіка на сходзе жыхароў раёна.

Першыя 1400 подпісаў пад зваротам да прэзідэнта, ураду і кіарўніка Мінгарвыканкама былі перададзеныя 7 сакавіка. Але адказу падпісаны не атрымалі, і збор подпісаў працягваецца. Жыхары перакананыя, што новае будаўніцтва прывядзе да занадта шчыльнай забудовы раёна і пазбавіць іх зялёнай зоны і дзіцячых пляцовак. Барацьба жыхароў супраць будаўніцтва новых дамоў вядзецца з 2005 года.

Дарэчы, на сход жыхароў 17 сакавіка прыйшоў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Ігар Кудрэвіч. Ён заявіў, што будаўніцтва шматпавярховіка будзе абавязкова. Ад далейшых каментароў чыноўнік адмовіўся.