Мінэканомікі супраць павышэння тарыфаў на праезд

Аб нежаданні Міністэрства эканомікі зацвярджаць змены паведаміў дырэктар установы “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў. Паводле яго словаў, асабліва катэгарычна Мінэканомікі выступае супраць таго, што праезд у метро павінен быць даражэйшым, чым праезд наземным транспартам, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што 20 кастрычніка Мінгарвыканкам накіраваў прапанову ў Міністэрства эканомікі аб паэтапным павышэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце сталіцы. Кошты на талончыкі павінны павялічыцца ў два разы — да 1 850 рублёў. Бліжэйшае падаражанне адбудзецца ўжо 1 лістапада. Планеуцца падняць кошт праезду да 1300 рублёў.