Мінэканомікі: У суседніх краінах усё яшчэ даражэй
Так беларускія службоўцы апраўдвают падвышэнне рознічных коштаў на харчовыя тавары.
Цікаўныя грамадзяне могуць азнаёміцца з "заспакойваючымі" аргументамі на сайце Міністэрства эканомікі, дзе змешчана інфармацыя "Пра кошты на прадукты харчавання ў Беларусі і асобных краінах".
Міністэрства прызнае рост коштаў на ўнутраным рынку, натуральна, па "аб'ектыўных прычынах". І сцвярджае, што ў суседзяў і ў краінах Усходняй Еўропы мяса, малако і каўбаса яшчэ даражэй, чым у нас. Застаецца толькі паверыць службоўцам на слова.