Мінфін лічыць, што курс долара ў 2013 годзе будзе 8400—8500 рублёў
Прынамсі, такія параметры міністэрства заклала ў падрыхтаваны праект бюджэту на будучы год.
Паводле ацэнкі Мінфіна, перадае БелаПАН, сёлета сярэднегадавы курс складзе 8240 рублёў за долар. У 2011 годзе ён складаў 5605 рублёў.
Рост валавага ўнутранага прадукту (ВУП) на наступны год прыняты на ўзроўні 108,5%.
Фота — bobruisk.ru