Мінгарвыканкам: мала будуем, бо ў Мінску нізкі попыт на жыллё

Па яго словах, гэта тлумачыцца неарганізаванасцю, недастатковым кантролем і малым попытам на жыллё ў Мінску.


Радаман: "Мінск заняў трэцяе месца па краіне сярод рэгіёнаў з горшымі паказчыкамі па ўводу жылля. На жаль, неарганізаванасць, недастатковы кантроль і нізкі попыт прывялі да таго, што мы сарвалі выкананне паказчыкаў. Задача на другое паўгоддзе — мы павінны ліквідаваць адставанне ў жыллёвым будаўніцтве"


За першае паўгоддзе ў Мінску было пабудавана 370 тысяч квадратных метраў жылля. Гэта складае толькі 30% ад гадавых планаў па будаўніцтве.