Мінгарвыканкам шукае замену "Ітэры" на будаўніцтва "Мінск-Сіці"
Нагадаем, што міжнародная група кампаній "Ітэра" мелася будаваць дзелавы цэнтр "Мінск-Сіці", але адмовілася ад гэтага.
Нагадаем, што некалькі тыдняў таму кіраўніцтва "Ітэры" паведаміла, быццам Мінгарвыканкам не датрымоўваўся ранейшых абяцанняў і не дапамагаў у будаўніцтве "Мінск-Сіці". Інвестары назвалі праект будаўніцтва "Мінск-Сіці" стратным.
Між тым старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Аляксандр Даменікан кажа, што цяпер ідуць перамовы з "Ітэрай" наконт скасавання кантракту. Як інфармуе БЕЛТА, у Мінгарвыканкаме на гэтым тыдні запланаваная нарада з прадстаўнікамі кампаніі "Ітэра", а ўчора ва ўрадзе праводзіліся перамовы па ўмовах скасавання дамовы ў добраахвотным парадку.
На месца "Ітэры" плануецца новы інвестар, з якім нібыта ўжо ідуць перамовы. Хто з'яўляецца альтэрнатыўным інвестарам, чыноўнік не паведаміў.