Мінімальны заробак складзе 1 мільён 395 тысяч рублёў
З 1 студзеня 2013 года. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пагадзінны мінімальны заробак устаноўлены ў памеры 8 тысяч 340 рублёў.
Памер мінімальнай заработнай платы, устаноўлены заканадаўствам і праіндэксаваны, з’яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў. З кастрычніка 2012-га мінімальны заробак у Беларусі складае 1 мільён 109 тысяч рублёў.
Фота — bymedia.net