Міністр абароны Латвіі: Нам трэба было супраціўляцца савецкай арміі

Паводле слоў латвійскага міністра абароны, яго краіна зможа пратрымацца ў сутыкненні з агрэсарам да таго часу, пакуль у насельніцтва будзе матывацыя змагацца за сваю дзяржаву. Аднак удакладніць, колькі пратрымаецца латвійскае войска ва ўзброеным канфлікце, пакуль на дапамогу не прыдуць сілы NATO, Пабрыкс не змог.

Як інфармуе сайт delfi.lv, міністр лічыць, што Латвіі ў 1939-1940 гадах трэба было супраціўляцца савецкай арміі і здача без бою была памылкай. Было б шмат ахвяраў, але ж яны ўсё роўна былі падчас рэпрэсій, але "не давялося б цяпер тлумачыць усім сваю гісторыю".

Фота — LETA