Міністр культуры Павел Латушка амаль інкогніта наведаў сталіцу Палесся

Візіт адбыўся яшчэ 19 траўня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва. Аднак тры дні запар усе афіцыйныя СМІ замоўчвалі прыезд міністра. І толькі ўвечары,  21 траўня, гарадская ТВ-кампанія “Пінск” пусціла ў эфір матэрыял, прысвечаны візіту міністра ў горад.

Кіраўнікі горада даводзілі спадару Латушку, што трэба ўлічваць эканамічную сітуацыю і што няма магчымасці рэстаўраваць помнікі архітэктуры. Таму, калі няма ўласніка, іх трэба разбіраць і рабіць вонкава падобныя будынкі.

Нагадаем, нядаўна у Пінску абрынуўся старажытны будынак, у сувязі з чым узніклі праблемы з Мінкультам.