Міністр унутраных спраў: удасканальваюцца і нашы праціўнікі (відэа)

Як вядома, у Беларусі 4 сакавіка адзначаецца дзень міліцыі. З гэтай нагоды міністр выказаўся наконт рэформы міліцыі. Яна ідзе паводле планаў, "не рэвалюцыйна, мы эвалюцыянуем", сказаў Шуневіч. Ён адзначыў, што ўдасканальваецца не толькі праваахоўная сістэма, але і яе праціўнікі.

Ігар Шуневіч нагадаў, што "агульная звышзадача — гэта ўдасканаленне кадравай і ідэалагічнай працы ў органах унутраных спраў менавіта з кропкі гледжання прафесіяналізму, падрыхтоўкі кадраў, гатоўнасці да любой працы, звязанай з аховай грамадскага парадку".