Міністра адукацыі Нямеччыны злавілі на плагіяце
Дзюсельдорфскі ўніверсітэт пачаў разглядаць справу міністра адукацыі Нямеччыны і сябра партыі "Хрысціянскі дэмакратычны саюз" Анэт Шаван.
Як інфармуе РБК, раней адбылося паседжанне навуковай рады. 14 прадстаўнікоў рады выступілі за ануляванне навуковай ступені міністра, устрымаўся толькі адзін чалавек.
Такое рашэнне было прынятае паводле рэкамендацыі камісіі па прысуджэнні навуковых ступеняў. Яна правяла папярэднюю праверку дысертацыі Шаван на плагіят. Неўзабаве чыноўніца можа пазбавіцца ўсіх навуковых ступеняў і вынікаў навуковых даследаванняў.
Дысертацыю пад назвай "Асоба і сумленне" Шаван абараніла яшчэ ў 1980 годзе. У ёй былі выяўленыя каля 100 старонак чужога тэксту без спасылак.
Фота — svit24.net