Міністрам культуры Нарвегіі стала маладая мусульманка
Хадзія Таік нарадзілася ў сям’і выхадцаў з Пакістану, ёй усяго 29 гадоў.
Тым не менш прэм’ер-міністр Нарвегіі Енс Столтэнберг выбраў на гэтую пасаду менавіта яе. Ранейшы міністр культуры Анікен Хуітфельд перайшла на працу ў Міністэрства працы.
Хадзія Таік нарадзілася ў Нарвегіі, атрымала там вышэйшую адукацыю і працавала ў шэрагу выданняў. У 2009 годзе стала дэпутатам парламента і ўваходзіла ў склад некалькіх камітэтаў, перадае РИА Новости са спасылкай на нарвежскія СМІ.
“Нягледзячы на юны ўзрост, у Хадзіі — багаты палітычны досвед. Яна працаздольная, многае ўмее і мысліць па-новаму. Я вельмі спадзяюся на канструктыўную працу з ёй”, — сказаў кіраўнік нарвежскага ўраду.