Мінск абвяргае абвінавачванні ЗША супраць "Белзнешпрамсэрвісу"
У МЗС кажуць, што абвінавачванні амерыканскага Мінфіну беспадстаўныя і не адпавядаюць рэчаіснасці.
Па словах прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, якія перадае interfax.by, гэта толькі "спроба аказаць ціск на Беларусь за адкрытую і прынцыповую пазіцыю нашай краіны на карысць мірнага ўрэгулявання ўнутранага сірыйскага канфлікту".
Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што "беларускі бок заўсёды няўхільна выконвае рашэнні Савета бяспекі ААН". Санкцыі ЗША Савіных назваў недапушчальнымі.
Нагадаем, увечары ў сераду стала вядома, што Мінфін ЗША абвінаваціў беларускую дзяржаўную кампанію "Белзнешпрамсэрвіс" у пастаўках сірыйскаму рэжыму запальнікаў для авіябомбаў. Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі.
Фота — kp.by