Мінск не выконвае план па будаўніцтве і рамонце лячэбных установаў
За 2010 год у эксплуатацыю павінна было быць уведзена 15 аб'ектаў аховы здароўя. Аднак адкрыты быў толькі адзін.
Пра гэта заявіў старшыня камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Віктар Сірэнка.
Сірэнка: "Усе платныя аб'екты былі забяспечаныя фінансаваннем ў 2010 годзе ў поўным аб'ёме. Нягледзячы на гэта ў 2010 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю толькі адна структура - гэта 37-я гарадская паліклініка. Чатыры аб'екты былі адкрытыя пасля рэканструкцыі з вялікім цяжкасцямі. Па астатніх аб'ектах 2010 года тэрміны ўводу сарваныя ў выніку нездавальняючай працы адміністрацый устаноў аховы здароўя".