Мінскае "Дынама" рассталася з Сікорам, Эшам і Мойжышам
Томаш Мойжыш, Петр Сікора і Роберт Эш пакідаюць мінскае "Дынама".
На сустрэчы з гульцамі выконваючы абавязкі гендырэктара клуба Аляксей Торбін падзякаваў хакеістам, падкрэсліўшы, што кожны з іх зрабіў унёсак у дасягненні каманды. Ён адзначыў, што змены ў складзе "Дынама" будуць кропкавымі, перадае сайт сталічнага клуба. Чэх Томаш Мойжыш правёў за "Дынама" 42 гульні, у якіх набраў 9 ачкоў (2 галы+7 галявых перадач). Яго суайчыннік Петр Сікора згуляў за "зуброў" 28 матчаў, набраўшы 17 бамбардзірскіх балаў. Амерыканскі варатар Роберт Эш выходзіў на лёд у 28 матчах, у якіх прапусціў 83 шайбы.
Разам з тым, як перадае партал goals.by, галоўны трэнер "Дынама" Марэк Сікора застаецца яшчэ на год. Кіраўніцтва клуба працягнула кантракт.