Мінскае "Дынама" развіталася з фінскім нападаючым Цеему Лайнэ

Па словах спартовага дырэктара хакейнага клуба Ігара Матушкіна, "Дынама" развітваецца з Лайнэ "са шкадаваннем". "Гэты гулец шмат зрабіў для нашага клуба, стаў за два сезоны адным з найбольш выніковых нападаючых каманды і любімцам мінскіх заўзятараў. Аднак перамовы аб працягненні кантракту з Лайнэ... ў студзені зайшлі ў тупік", — паведаміў Матушкін.

Высветлілася, што Цеему Лайнэ атрымаў вельмі добрую прапанову з нейкага клуба КХЛ. Фінансавыя ўмовы ўтрая лепшыя за тыя, што хакеісту прапаноўвалі ў Мінску.

У апошнім сезоне Лайнэ набраў 35 (17+18) ачкоў у 50 матчах (другое месца ў камандзе па выніковасці).

Мінскае "Дынама" застаецца ў КХЛ, легіянераў будзе не больш за 7 чалавек

Фота — goals.by