Мінскае "Дынама" сёння гуляе з омскім "Авангардам"

Ён пачнецца а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".

Нагадаем, што пасля адстаўкі Кары Хейкіля "Дынама" знаходзіцца пад кіраўніцтвам Аляксандра Андрыеўскага (ён выконвае абавязкі галоўнага трэнера). 17 кастрычніка мінчукі атрымалі перамогу над чэхаўскім "Віцязем" — 3:1.

Цяпер "Дынама" займае 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі, у яго 21 ачко пасля 17 матчаў. "Авангард" знаходзіцца на 5-м месцы ва Усходняй канферэнцыі, у 19 гульнях набрана 31 ачко.