Мінскае "Дынама" сёння гуляе з "Русенборгам", БАТЭ — з "Ротарам"

Каманда Віктара Ганчарэнкі (на здымках) згуляе з вядомым нарвежскім клубам у іспанскім горадзе Марбелье, дзе знаходзіцца на зборы. Нагадаем, ужо некалькі матчаў (афіцыйных і таварыскіх) барысаўчане не могуць забіць гол. У папярэднім спарынгу ў Іспаніі БАТЭ прайграў маскоўскаму ЦСКА з лікам 0:3.

Мінскае "Дынама" сёння правядзе ў Турцыі таварыскі матч з камандай першай расійскай лігі валгаградскім "Ротарам". Тэкставая трансляцыя з матча будзе весціся на сайце мінскага "Дынама".


Сычоў правёў першую трэніроўку з футбалістамі мінскага "Дынама" (відэа)

ЦСКА разграміў у Іспаніі БАТЭ (відэа)

Фота — fcbate.by