Мінскае "Дынама" ў панядзелак сустрэнецца са "Львом"
На гэты раз на "Мінск-Арэну" прыедзе клуб са сталіцы Чэхіі. Пачатак матча а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь-2".
Нагадаем, у суботу дынамаўцы атрымалі ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі чарговую перамогу на сваёй пляцоўцы, на гэты раз над ЦСКА — 3:1. Цяпер яны маюць 8 ачкоў пасля 5 матчаў і дзеляць з ЦСКА і Лакаматывам" (Яраслаўль) 6-8 месцы ў Заходняй канферэнцыі.
Фота — hcdinamo.by