Мінскае “Дынама” выбыла з гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

23 сакавіка ў Скоп’е дынамаўцы прайгралі “Металургу” з лікам 22:24 (12:11). Першая сустрэча супернікаў 14 сакавіка ў Мінску таксама завяршылася перамогай македонцаў — 26:23, нагадвае БелаПАН.