Мінскае "Дынама" з'ехала ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
Амаль тыдзень будзе працягвацца трэніровачны збор сталічнай хакейнай дружыны.
Як паведамляе афіцыйны сайт "Дынама", кіраўніцтва клуба спадзяецца, што гульцы атрымаюць пэўную псіхалагічную разгрузку, так неабходную пасля дзесяткаў цяжкіх гульняў у чэмпіянаце КХЛ.
Нагадаем, што мінскае "Дынама" датэрмінова забяспечыла сабе месца ў плэй-оф. Перад ім стаіць задача максімальнага прасоўвання ў Кубку Гагарына.