Мінскае "Дынама" згуляе ў адной групе з "Барселонай"
Гандбалісты мінскага "Дынама" выйшлі ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.
У кваліфікацыйных матчах супраць турэцкага "Бешыкташа" беларуская каманда атрымала дзве перамогі — 30:22 і 31:24, перадае БЕЛТА.
"Дынама" выступіць у групе D Лігі чэмпіёнаў разам з іспанскай "Барселонай", харвацкім "Заграбам", швейцарскім "Шафхаўзенам", нямецкім "Фюксе" і венгерскім "Пікам". Турнір пройдзе з 26 верасня па 24 лютага.
Фота — БелаПАН