Мінскае "Дынама" згуляла з маскоўскімі аднаклубнікамі, БАТЭ чакае ЦСКА

Мінскія дынамаўцы ў турэцкім Белеку згулялі ўнічыю 0:0 з маскоўскім "Дынама". Каманда Алега Пратасава выступала ў наступным складзе: Гутар, Вераціла, Кузьмянок, Пласконны, Молаш, Абадо, Захіровіч (Сімавіч, 61), Данілаў (Разсадкін, 85), Фігерэда (Бычанок, 70), Стасевіч (Каёдэ, 61), Хвашчынскі (Какаро, 74).

4 сакавіка мінчукі правядуць таварыскі матч з валгаградскім "Ротарам".

Барысаўскі БАТЭ працягвае рыхтавацца да нацыянальнага першынства ў Іспаніі. 1 сакавіка каманда Віктара Ганчарэнкі згуляе кантрольны матч з маскоўскім ЦСКА.