Мінская служба “Таксі Удача” пагарэла на дэмпінгу
З 1 ліпеня яна спыняе сваю працу.
Служба была створана год таму, але ўласнага аўтапарку не мела. Большасць кіроўцаў, якія супрацоўнічалі з “Удачай”, адначасова прымалі замовы ад іншых дыспетчарскіх службаў.
"Таксі Удача" спрабавала прывабіць пасажыраў нізкімі тарыфамі — 2500 рублёў за кіламетр (праўда, 15 тысяч рублёў фактычна трэба было заплаціць за пасадку).
Кіроўцы тым часам плацілі самую нізкую ў горадзе абаненцкую плату (399 тысяч рублёў у месяц). Тым не менш, поспеху “Таксі Удача” не здабыла.
Разам з тым, у найбліжэйшы час у Мінску мае з’явіцца яшчэ адна служба таксовак, якая паспрабуе адваяваць частку рынку заніжанымі тарыфамі, піша “Наша Ніва”.