Мінская турфірма прапануе правесці Новы год з чупакабрай
Каштаваць такая сустрэча будзе ўсяго 150 тысяч рублёў.
Папіярыцца на незвычайным зверы, які знішчае курэй у Старобіне на Гомельшчыне, вырашыла сталічная турфірма "Долсан". Сустрэчу з чупакабрай арганізатары абяцаюць тым, хто замовіць у іх навагодні тур.
Прадстаўнікі турфірмы ўпэўненыя, што паслуга будзе карыстацца попытам у карпаратыўных групаў, паведамляе партал TUT.BY.
У турфірме не кажуць, як будзе выглядаць "карпаратыўная" чупакабра. Разам з тым, арганізатары адзначаюць, што гэта выдуманы персанаж, не звязаны са старобінскім "кураедам", і ён будзе абсалютна добрым.
Фота — neobychno.com