Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу на прысуд адносна Плошчы

11 лютага Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Ірыны Панкавец, якую пакаралі адміністрацыйным арыштам за удзел у акцыі пратэсту 19 снежня.

"Былі парушаныя мае канстытуцыйныя правы. Я маю права выходзіць на мітынг і мяне арыштавалі незаконна. Я не рабіла нічога незаконнага і не пагражала нічыёй бяспецы", - распавяла Панкавец.

Пасля адбыцця пакарання ў мінскім ізалятары на вуліцы Скарыны жыхарку Барысаўскага раёну Ірыну Панкавец звольнілі з працы, а на новую не бяруць.

Ірына Панкавец мяркуе, што калі гарадскі суд скасуе рашэнне раённага, то з яе будзе зняты "воўчы білет", паведамляе Радыё Свабода.