Мінскі метрапалітэн пераходзіць на расійскую?
Абвесткі пра неабходнасць быць узаемна ветлівымі, саступаць месца цяжарным і старым цяпер гучаць па-расійску.
Работнікі метрапалітэна спасылаюцца на тое, што метро праходзіць праз вялікія транспартныя артэрыі — аўтавакзал, чыгуначны вакзал, і далёка не ўсе госці сталіцы могуць зразумець па-беларуску, піша nn.by.
Аднак англійскую мову для замежных гасцей у метро ўводзіць не плануюць. У метро кажуць, што абвестка мусіць прагучаць, пакуль цягнік стаіць на прыпынку. Англійскі ж пераклад будзе складана пачуць праз грукат у тунэлі.
Дарэчы, пераклалі толькі адну абвестку пра ветлівасць. Іншыя абвесткі ды назвы станцый будуць і надалей абвяшчацца па-беларуску, абяцаюць у кіраўніцтве метрапалітэну. Пераклад жа тлумачаць мноствам скаргаў на моладзь, якая не рэагуе на абвесткі пра ўзаемаветлівасць. Вінаватай метрапалітэн прызнаў беларускую мову.