Мінскі завод вінаградных він прапануе гарэлкі і настойкі
Мінскі завод вінаградных він прадставіў новы брэнд "Сваяк" на міжнароднай выставе "Продэкспа-2011" у Маскве.
Лінейка "Сваяк" уключае пяць найменняў горкіх настоек і два найменні гарэлкі. Новы прадукт плануецца вывесці на расійскі рынак ужо сёлета, паведаміў БЕЛТА дырэктар завода Дзяніс Мароз.