Мінскіх школьнікаў пагоняць "на бульбу"

Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька 12 верасня даў сваім падначаленым заданне распрацаваць гэтую праблему.

Па словах Ладуцькі, школьнікам трэба больш ужываць натуральных сокаў. А для гэтага неабходна нарыхтаваць больш буракоў і морквы і закупіць адпаведнае абсталяванне. Чыноўнік заявіў, што школьнікі сваімі рукамі збяруць гародніну, прывязуць і будуць спажываць.

Мікалай Ладуцька ўпэўнены, што бацькі не будуць пратэставаць супраць вывазу дзяцей "на бульбу".