Мінскіх школьнікаў завядуць на ўрокі ў суд і Цэнтравыбаркам

Урокі на тэму "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь" пройдуць у Цэнтравыбаркаме, Мінгарвыканкаме і нават судзе. Пра гэта паведаміла супрацоўніца Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Галіна Балашова.


Балашова: "Зараз на гарадскім узроўні падрыхтавана 17 гасцявых урокаў. Месцы правядзення ўрокаў вельмі разнастайныя. Яны пройдуць у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы, у Мінгарвыканкаме, у Вышэйшым гаспадарчым судзе".