Мінскія бары "накручваюць" на гарбаце 900%

Па іх словах, якія пераказвае газета "Рэспубліка", гандлёвыя надбаўкі і нацэнкі ў барах зашкальваюць за ўсе магчымыя межы. Так, напрыклад, да гандлёвай надбаўкі ў 30% дадаваліся яшчэ і нацэнкі. На гарэлку "Абсалют" яны склалі каля 140%, на віскі "Jack Daniel’s Tennessee" — больш за 312%, на "Кока-колу" — амаль 550%. А  нацэнка на гарбату "Ахмад Эрл Грэй з бергамотам" перавысіла 900%.

"Касмічныя" нацэнкі адчула на сабе і беларуская гародніна. Напрыклад, гандлёвая нацэнка на буракі складала 300%, бульбу і капусту — 250%, моркву — больш за 600%.