Мінскія хакеісткі выйгралі Кубак Элітнай жаночай лігі ў Аўстрыі

У склад лігі ўваходзяць каманды Аўстрыі, Венгрыі, Італіі, Швейцарыі, Нямеччыны і Беларусі.

Фінальны раўнд турніру адбыўся ў аўстрыйскім Амштэтэне, інфармуе БЕЛТА. Удзел у ім прынялі чатыры найлепшыя каманды рэгулярнага чэмпіянату Элітнай жаночай хакейнай лігі. У фінале "Пантэра" расправілася з аўстрыйскай камандай "Сейбрс" з Вены — 6:1.

Самымі плённымі гульцамі "Пантэры" ў матчах плэй-оф сталі Джэсіка Джонс і Лідзія Маляўка. У іх 7 і 5 бамбардзірскіх балаў, адпаведна.

Фота — belarushockey.com